20 траўня 2024, панядзелак, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бардзюжа: АДКБ падтрымае беларускі рэжым

19
Бардзюжа: АДКБ падтрымае беларускі рэжым

Генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа лічыць, што санкцыі з боку Захаду ў дачыненні да Беларусі неапраўданыя і непрымальныя.

«Санкцыі ў дачыненні да Беларусі неапраўданыя і непрымальныя, а абмежаванне ўезду ў краіны - гэта наогул анахранізм», - заявіў Мікалай Бардзюжа ў чацвер у Менску журналістам, перадае «Інтэрфакс».

Ён таксама лічыць, што дадзеная палітыка неабгрунтаваныя і не будзе мець выніку, запэўніўшы, што «партнёры па АДКБ падтрымаюць Беларусь».

Закранаючы кампаніі па выбарах дэпутатаў у беларускі «парламент», Бардзюжа адзначыў: «Я не думаю, што будзе нешта экстраардынарнае». У сувязі з гэтым ён растлумачыў, што для Беларусі «інфармацыйныя войны з боку Захаду не ў першы раз - гэта перманентная сітуацыя для краіны». Пры гэтым генеральны сакратар АДКБ назваў «неабгрунтаванай» крытыку Беларусі з боку Захаду.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках