9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь застаецца лідэрам па росце коштаў

3
Беларусь застаецца лідэрам па росце коштаў

Сярод асобных краін СНД (Расея, Казахстан, Украіна) Беларусь застаецца лідэрам па росце індэкса спажывецкіх коштаў.

Паводле звестак Белстата, у ліпені 2012 года па параўнанні з чэрвенем 2012 года ў Беларусі спажывецкія кошты выраслі на 1,3%, у Расеі - на 1,2%, у Казахстане - на 0,3%. Ва Украіне кошты знізіліся на 0,2%. У ліпені 2012-га ў параўнанні са снежнем 2011-га ў Беларусі рост спажывецкіх коштаў склаў 12%, у Расеі - 4,5%, у Казахстане - 3%. Ва Украіне кошты знізіліся на 0,1%.

Разам з тым Беларусь стала другой па росце коштаў на прадукты харчавання ў ліпені ў параўнанні з чэрвенем (на 0,9%), тады як у Расеі кошты за гэты перыяд выраслі на 1%. У Казахстане кошты засталіся на ранейшым узроўні, ва Украіне - знізіліся на 0,5%.

Больш за ўсё кошты выраслі ў Беларусі на бульбу - на 53%. У Расеі - на 8,4%, у Казахстане - на 2,6%. Дадзеныя па Украіне не прыводзяцца.

Адзначаны рост коштаў у Беларусі на алкагольныя напоі на 6,3%, у той час як у РФ - на 2,2%, у Казахстане і Украіне - на 0,3%.

У Беларусі таксама падаражэлі тытунёвыя вырабы - на 3,4%. У Расеі кошты на дадзены тавар выраслі на 1,5%, ва Украіне - на 0,3%, у Казахстане - на 1,1%.

Разам з тым у Беларусі знізіліся кошты на яйкі (на 1,7%), гародніну (на 10,3%), садавіну (на 2%). У Расеі назіралася зніжэнне коштаў на малако і яйкі (на 0,1%), сыры (на 0,4%), садавіну (на 2%). Ва Украіне знізіліся кошты на малако (на 0,8%), сыры (на 0,9%), масла (на 1.1%), гародніну (на 5,6%), садавіну (на 1,6%). У Казахстане - на малако (на 0,1%), алей (на 0,5%), яйкі (на 3,9%), цукар (на 0,9%).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках