Адборачны раунд ЧЕ-2013 беларускія баскетбалісты прайгралі (Відэа)
9- 16.08.2012, 15:57
Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе з паражэння стартавала ў адборачным раундзе чэмпіянату Еўропы-2013.
На пляцоўцы менскага Палаца спорту ўвечары 15 жніўня беларусы саступілі нацыянальнай камандзе Чэхіі - 65:73 (18:19, 12:20, 23:14, 12:20), піша БелаПАН.
Самымі рэзультатыўнымі ў зборнай Беларусі былі Аляксандр Кудраўцаў (16), Арцём Парахоўскі (14 + 8 падбораў), Павел Ульянка (11 + 9 падбораў), Дзяніс Коршук (10).