2 жніўня - Дзень дэсантніка
41- 2.08.2012, 11:01
У Беларусі сёння адзначаецца Дзень дэсантнікаў.
2 жніўня - дзень, калі і маладыя, і сівыя беларусы апранаюць ваенную форму і ўсім сваім выглядам тлумачаць грамадству ўсе «перавагі» і «бонусы» вайсковай службы ў Сілах спецыяльных аперацый (ССА). Менавіта так зараз завуцца Паветрана-дэсантныя войскі ў Беларусі. А 2 жніўня - гэта Дзень дэсантніка.
Усяго на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца 3 брыгады гэтага тыпу войскаў.
У Мар'інай Горке (5-я асобная спецыяльнага прызначэння), Брэсце (38-я гвардзейская асобная) і, безумоўна, Віцебская (103-я гвардзейская асобная), дзе сёння павінна прайсці «братанне» беларускіх і амерыканскіх салдат, якія праходзяць сумесную падрыхтоўку.
Што трэба, каб адзначыць Дзень дэсантніка? Перш за ўсё быць дэсантнікам. У адваротным выпадку, не даўшы адказ на пароль «ты дзе служыў?» чалавек рызыкуе страціць частку свайго каштоўнага здароўя.
Па-другое, абавязковая прысутнасць блакітнага берэта на галаве - прадмета гонару, які вылучае сапраўднага дэсантніка.
Асаблівым шыкам лічыцца «асвяжэнне ў фантане» пасля прыняцця дастатковай дозы алкаголю. У папулярным жарце дэсантніка параўноўваюць з атамнай электрастанцыяй, распаленыя стрыжні якой пастаянна патрабуюць выплюхвання энергіі і астуджэння. У іншым жарце гаворыцца, што «дэсантнік мірным не бывае».
Запомнілася бойка міліцэйскага спецназа з «ПДВшнікамі» на Востраве слёз 3 гады таму.