9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь павялічыліся на 30%

11
Пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь павялічыліся на 30%

Расейскія нафтавыя кампаніі ў студзені-ліпені 2012 года паставілі ў Беларусь 12 млн 665 тыс. тон нафты, што на 30,6% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Такія дадзеныя знаходзяцца ў аператыўнай зводцы расейскага ГП «ЦДУ ТЭК», піша «Інтэрфакс».

У тым ліку ў ліпені ў Беларусь было пастаўлена 1,79 тон нафты.

У зводцы адзначаецца, што ў цэлым за 7 месяцаў 2012 года расейскія НК паставілі ў краіны блізкага замежжа 16,56 тон, што на 1,9% менш адпаведнага перыяду мінулага года. У тым ліку ў ліпені пастаўкі склалі 2, 245 млн тон.

Такім чынам, доля Беларусі ў расейскім экспарце ў краіны блізкага замежжа склала 76,5% па выніках 7 месяцаў і 79,7% у ліпені.

У студзені-ліпені бягучага года аб'ём паставак расейскай нафты на Украіну ўпаў у 3,7 раза ў параўнанні з аналагічным паказчыкам 2011 года і склаў 0,725 млн тон (з сакавіка экспарт нафты з РФ у гэтую краіну не ажыццяўляецца). Вываз расейскай нафтавай сыравіны ў Казахстан скараціўся на 29,3% і дасягнуў 3,171 млн тон (0,455 млн тон).

Экспарт расейскай нафты ў краіны далёкага замежжа ў студзені-ліпені 2012 года склаў 123,026 млн тон, што на 0,1% вышэй аналагічнага паказчыка 2011 года. У ліпені з РФ было вывезена 17,014 млн тон нафты.

У матэрыялах «ЦДУ ТЭК» таксама паведамляецца, што ў студзені-ліпені 2012 года Беларусь экспартавала па сістэме магістральных нафтаправодаў АК «Транснафта» 961,1 тыс. тон нафты (у ліпені - 140,08 тыс. тон), што на 0,3 % менш у параўнанні з зацверджаным графікам.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках