9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трыкатажную фабрыку «Арэола» падпалілі?

3
Трыкатажную фабрыку «Арэола» падпалілі?

Прычынай пажару на трыкатажнай фабрыке ў Менску магла стаць занесеная крыніца адкрытага агню.

Вiнаватая асоба устанаўліваецца, паведамілі ў МНС Беларусі.

Як паведамляў charter97.org, пажар у трыкатажным цэху на першым паверсе адміністрацыйна-вытворчага будынка ТАА «Трыкатажная фабрыка «Арэола» па вул. Аэрадромнай узнік 1 жніўня каля 10.30. З вокнаў і дзвярэй будынка паваліў з'едлівы дым, у памяшканні стварылася моцнае задымленне.

Падраздзяленні МНС устанавілі, што ўнутры гараць цюкі з нітронам (сінтэтычным валакном, якое прымяняецца для вытворчасці трыкатажных вырабаў, касцюмных тканін, у тым ліку выкарыстоўваецца ў выглядзе напылення, для надання матэрыялам воданепрымальных уласцівасцей). Плошча пажару складала 20 кв.м. Нягледзячы на тое, што праца падраздзяленняў МНС была абцяжарана моцным задымленнем і высокай ступенню загружанасці склада, праз гадзіну пажар быў ліквідаваны. Агонь знішчыў тону нітрона ў цюках.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках