banner1 banner1 banner1

2.08.2012

Разбор «мядзведжых палётаў» працягваецца важная навіна 148

16:04, — Палітыка

Разбор «мядзведжых палётаў» працягваецца

(абноўлена) Звольнены намеснік старшыні Памежкамітэта.

Генерал-маёр Андрэй Гарулька вызвалены ад пасады першага намесніка старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта - начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення за неналежнае выкананне службовых абавязкаў па забеспячэнню нацыянальнай бяспекі Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка прызначыў палкоўніка Аляксандра Баечку старшынёй Дзяржаўнага памежнага камітэта рэспублікі. Аляксей Загародні прызначаны першым намеснікам старшыні Дзяржпамежкамітэта - начальнікам галоўнага аператыўнага кіравання. Аляксандр Баечка раней займаў дадзеную пасаду.

Прызначаючы новага кіраўніка Дзяржаўнага памежнага камітэта, Лукашэнка заявіў, што парушэнні дзяржаўнай мяжы не павінны быць беспакаранымі, іх неабходна спыняць усімі сіламі і сродкамі, паведамілі карэспандэнту БелТА.

Ён адзначыў, што пэўнай памылкай з'явілася прыняцце раней шэрагу рашэнняў, якія спрыялі адыходу Дзяржаўнага памежнага камітэта ад непасрэднай задачы па ахове мяжы да нейкай памежнай палітыкі. «Гэтыя рашэнні прымаліся па пэўнаму патрабаванню кіраўніцтва Дзяржпамежкамітэта. Аднак гэта не азначала, што не трэба трымаць на замку нашу мяжу. Няправільна, што мы памежнікаў зрабілі больш палітыкамі, чым ваеннымі людзьмі. Галоўная іх задача - ахова дзяржаўнай мяжы», - сказаў дыктатар.

Лукашэнка пракаментаваў апошнія прынятыя рашэнні. «Што датычыцца апошніх рашэнняў, у тым ліку кадравых, надзвычайшчыны ў гэтым ніякай няма. Наадварот - яшчэ мала пакаралі. У савецкія часы за падобныя рэчы пасадзілі б за краты. У тым, што адбылося вінаватыя перш за ўсё памежнікі, таму што памежатрад выявіў самалёт, але адпаведная каманда аб пакаранні парушальнікаў мяжы не прайшла», - сказаў Лукашэнка.

«Беспакаранымі парушэнні дзяржаўнай мяжы быць не павінны. Іх неабходна спыняць усімі сіламі і сродкамі, у тым ліку зброяй, нягледзячы ні на што, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Памежнікам трэба даказаць сваю адданасць айчыне. Маё асабістае стаўленне да памежных войскаў вы ведаеце, і я не дазволю пэцкаць пагоны, якія насіў сам і насілі мае дзеці».

Нагадаем, 31 ліпеня пасля інцыдэнту са «шведскім дэсантам» Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады старшыні Дзяржпамежкамітэта Ігара Рачкоўскага і камандуючага ВПС і войскамі СПА Зміцера Пахмелкіна, шэрагу кіраўнікоў сілавых структур былі абвешчаныя вымовы.

Раніцай 4 ліпеня шведскі лёгкі самалёт скінуў над Беларуссю плюшавых мядзведзяў з лозунгамі ў падтрымку дэмакратыі. У сваю чаргу Мінабароны Беларусі заявіла, што парушэнняў паветранай прасторы краіны не было, а выкладзеныя ў інтэрнэце ролікі, якія даказваюць зваротнае, назвала фальсіфікацыяй. Толькі некалькі дзён таму беларускі кіраўнік прызнаў факт перасячэння шведскім самалётам беларускай мяжы.

Напісаць каментар (148)


Навіны
па тэме

Экспарт

          Новости партнеров




bunner.jpg

Надвор'е ў Беларусі

   23.05   24.05 
Брэст Небольшая облачность+20
+13
Дождь+16
+12
Віцебск Дождь+20
+12
Возможен дождь+24
+16
Гомель Небольшой дождь+24
+16
Возможен дождь+27
+16
Гродна Небольшая облачность+20
+12
Дождь+20
+13
Мінск Возможна гроза+23
+11
Небольшой дождь+23
+14
Магілёў Возможна гроза+23
+13
Небольшой дождь+25
+15

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  23.05.13  24.05.13
EUR11 230,0011 170,00
USD8 690,008 680,00
RUB278,50276,00

Меркаванне


У вас был хоккей

У вас был хоккей

Дмитрий Дрозд

Палачи будут стрелять

Палачи будут стрелять

Валентин Стефанович

Александр Васильевич и «Евровидение»

Александр Васильевич и «Евровидение»

Анджей Почобут

Госпереворот с помощью российских войск

Госпереворот с помощью российских войск

Виталий Рымашевский

Психологический портрет диктатора

Психологический портрет диктатора

Мовсун Гаджиев


Учора на сайце:

наведвальнікаў 113445
праглядаў 992672
наведванняў 204129

Поиск отелей


Дата заезда

Дата отъезда

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: