Пажар на «Пінскдрэве»: гарэлі запалкі (Фота)
15- 2.08.2012, 17:31
2 жніўня ледзь было не стала кашмарам выратавальніка, які спраўдзіўся: у Пінску загарэлася запалкавая фабрыка.
Паведамленне на гарачую лінію паступіла незадоўга да сярэдзіны дня, на месца тут жа выехалі пажарныя разлікі, піша «Інтэрфакс».
Высветлілася, што ўзгаранне пачалося на складзе гатовай прадукцыі. Зрэшты, адкрытага гарэння не назіралася, толькі з вокнаў вытворчага корпуса ішоў дым.
Да прыбыцця МНС з памяшкання самастойна выбраліся двое работнікаў прадпрыемства. Адна з іх у ходзе эвакуацыі атрымала нязначныя апёкі, абышлося без шпіталізацыі.
Пажар ліквідавалі на працягу 20 хвілін. У выніку ўзгарання пашкоджаныя ўпакоўкі з запалкамі, у цэху закураны сцены і столь. Прычына надзвычайнага здарэння высвятляецца. Тэхналагічны працэс па ўпакоўцы спынены.



