9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі НАК замяшаны ў нелегальным гандлі квіткамі на Алімпіядзе

42
Беларускі НАК замяшаны ў нелегальным гандлі квіткамі на Алімпіядзе

Супрацоўнікі нарвежскай паліцыі канфіскавалі з незаконнага абароту каля тысячы квіткоў на Алімпійскія гульні.

Першапачаткова квіткі былі вылучаныя аргкамітэтам гульняў для Беларусі і Расеі, паведамляе Reuters са спасылкай на заяву паліцыі. Частку з іх паспрабаваў завезці ў Нарвегію грамадзянін Польшчы. У яго паліцыя знайшла каля 500 квіткоў. Яшчэ каля 400 квіткоў былі канфіскаваныя з паштовай пасылкі.

Квіткі, выдзеленыя расейскаму і беларускаму аргкамітэтам, былі спецыяльна пазначаныя, як не прызначаныя для продажу. Меркавалася, што іх вылучаюць у рамках нацыянальных квот. Квіткі былі прызначаныя Алімпійскім камітэтам Беларусі і Расеі, спартыўным арганізацыям або спонсарам.

Раней чорны рынак гандлю алімпійскімі квіткамі быў выяўлены і ў Велікабрытаніі. Пропускі на алімпійскія спаборніцтвы размяркоўваліся праз Інтэрнэт нарвежскай фірмай Euroteam, якая атрымала каля 5 тысяч сапраўдных квіткоў.

Як паведамляў сайт charter97.org, Аляксандру Лукашэнке адмовілі ва ўездзе на тэрыторыю Велікабрытаніі з-за рэпрэсій, якія праводзяцца беларускімі ўладамі супраць апазіцыі.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках