Знойдзены відэазварот школьніцы, якая скінулася з 22-га паверха
43- 20.08.2012, 13:32
Менская дзесяцікласніца перад тым, як скінуцца з 22-га паверха сталічнага дома, зняла відэазварот.
«На фотаапараце, які быў знойдзены побач з целам 14 - гадовай мінчанкі, маецца відэазварот загінулай, у якім яна паведаміла, што вырашыла сысці з жыцця добраахвотна, просіць нікога не вініць у яе ўчынку», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Менску падпалкоўнік юстыцыі Аляксандр Герасімаў.
«Разглядаюцца ўсе магчымыя версіі здарэння. У следчых ёсць падставы меркаваць, што дзяўчынка магла здзейсніць самагубства. На гэта паказвае той факт, што на агульным балконе 21-га паверха вышыннага дома, каля якога яна была знойдзена, выяўлены асабістыя рэчы загінулай, сярод якіх - лічбавы фотаапарат», адзначыў А.Герасімаў.
Першамайскім раённым аддзелам Следчага камітэта па Менску праводзіцца праверка абставінаў гібелі 14-гадовай менчанкі. Загінулую дзяўчынку выявілі каля д. 7 па вул. Шугаева каля 17-30 з прыкметамі, характэрнымі для падзення з вялікай вышыні, удакладніў прадстаўнік УСК. Паводле яго слоў, прызначана судова-медыцынская экспертыза.
Як паведамляла агенцтва са спасылкай на старэйшага памочніка пракурора Менска Сяргея Балашава, гібель менскай школьніцы з'яўляецца адным з пяці выпадкаў суіцыду, якія адбыліся за мінулую пятніцу і выходныя ў беларускай сталіцы.