19 траўня 2024, Нядзеля, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Renault нядбайнага паркоўшчыка ў Менску аблілі фарбай (Фота)

164

Сёння раніцай уладальнік Renault 19, прыпаркаванага ўвечары каля пад'езду, быў непрыемна здзіўлены ўбачаным.

Уся яго машына была аблітая белай фарбай. Хто гэта мог зрабіць, ён не ведае. На месца выязджалі супрацоўнікі міліцыі, піша onliner.by.

Усё адбылося ў двары аднаго з дамоў па вул. Кульман. Тыповая забудова з мінімальнай колькасцю парковачных месцаў. Як кажуць жыхары, тут часта пакідаюць машыны прама на тратуарах. Магчыма, менавіта гэта не спадабалася невядомаму мсціўцу. Адзін з суседзяў распавёў, што сам напярэдадні ледзь было не прыпаркаваў так аўтамабіль, аднак у апошні момант пераставіў. Ён лічыць, што менавіта паркоўка на тратуары стала падставай для хуліганскага ўчынку.

- З уладальнікам Renault пагаварыць не ўдалося: ён пайшоў за бензінам, з дапамогай якога спадзяецца адцерці фарбу. Аднак яго сусед сцвярджае, што ніякіх пагроз не паступала, хоць мужчына тут паркаваўся рэгулярна, - паведамілі чытачы партала. - Супрацоўнікі міліцыі правялі агляд месца здарэння, быў складзены пратакол.

Напісаць каментар 164

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках