Палітвязень Дзядок адзначае дзень нараджэння ў «адзіночцы»
15- 23.08.2012, 9:48
23 жніўня асуджанаму на 4,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму палітвязню Мікалаю Дзядку спаўняецца 24 гады.
Гэта ўжо другі дзень нараджэння, які ён святкуе за кратамі. На гэты раз ён будзе святкаваць яго ў адзіноце - бо ўжо 2.5 месяцы сядзіць у адзіночнай камеры памяшкання камернага тыпу ВК-17, піша пишет abc-belarus.org.
Нагадаем, Мікалай Дзядок, а таксама Ігар Аліневіч, Аляксандр Францкевіч, Максім Веткін, якія праходзяць з ім па адной справе, былі асуджаныя судом Завадскога раёна Менску 27 траўня 2011 года. Яны былі прызнаныя вінаватымі ў злачынствах, прадугледжаных ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоснае хуліганства) і ч. 2 і 3 арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці). Ім інкрымінаваўся шэраг нападаў на будынкі і падпалы, у прыватнасці правядзенне несанкцыянаванай антываеннай акцыі каля будынку Міністэрства абароны ў 2009 годзе, закід бутэлькамі з запальнай сумессю тэрыторыі амбасады Расеі ў Менску і будынка турмы на вуліцы Акрэсціна ў 2010 годзе.
Напісаць палітвязню можна па адрасе:
213004, г. Шклоў
Магілёўская вобл.
ВК-17, ПКТ
Дзядку Мікалаю Аляксандравічу