Банк «Масква-Менск» зніжае ліміты на здыманне грошай за мяжой
14- 23.08.2012, 12:28
З 27 жніўня 2012 банк уводзіць дадатковыя абмежаванні на аперацыі, якія выконваюцца пры дапамозе картак.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце банка Масква-Менск.
Ліміт на зняцце наяўных у банкаматах устанаўліваецца на ўзроўні 150 даляраў у дзень. Банк тлумачыць свае дзеянні клопатам аб кліентах і мінімізацыі іх фінансавых страт па несанкцыянаваных аперацыях выдачы наяўных грошай, якія выконваюцца без прад'яўлення дакументаў.