9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь збіраецца купляць нафту ў Казахстана

17
Беларусь збіраецца купляць нафту ў Казахстана

Казахстан зможа пастаўляць нафту ў Беларусь пасля стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза.

Пра гэта заявіў амбасадар Казахстана ў Менску Ергалі Булегенаў на прэс-канферэнцыі.

«Гэта пытанне, якое вельмі цікавіць і казахстанскі і беларускі бок. Але, не маючы агульных межаў, мы гэтыя пытанні вырашаем з трэццім бокам - з Расейскай Федэрацыяй. Там трубаправоды «Транснафты». Перамоўны працэс працягваецца», - растлумачыў Ергалі Булегенаў.

Амбасадар адзначыў, што тут будзе ўлічвацца пазіцыя расейскага кіраўніцтва, перамовы працягваюцца ў розных двухбаковых фарматах, у тым ліку паміж Казахстанам і Расеяй, піша АФН.

«Мы зацікаўлены і ініцыюем гэтыя перамовы. З іншага боку Беларусь таксама вядзе перамовы з Расеяй. Гэтыя пытанні не сённяшняга дня. Думаю, яны знойдуць сваё рашэнне ўжо да стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза. Дамоўная база да 2015 года павінна папоўніцца 50 дакументамі да 17 базавых пагадненняў , якія былі падпісаны да ўступлення ў сілу ЕЭП», - сказаў дыпламат.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках