banner1 banner1 banner1

25.08.2012

Барыс Нямцоў: Пуцін хоча ўсіх абясшкодзіць па прыкладзе Лукашэнкі важная навіна 60

15:04, — Палітыка

Барыс Нямцоў: Пуцін хоча ўсіх абясшкодзіць па прыкладзе Лукашэнкі

Вядомы расейскі апазіцыянер пракаментаваў charter97.org узбуджэнне супраць яго новай крымінальнай справы.

У дачыненні да лідэра партыі ПАРНАС Барыса Нямцова ізноў узбуджаюць крымінальную справу нібыта аб збіцці пракрамлёўскага актывіста ў аэрапорце Дамадзедава. У лютым гэтага года актывіст пракрамлёўскага моладзевага руху «Нашы» Максім Перавалаў заявіў, што Нямцоў нанёс яму цялесныя пашкоджанні, калі ён спрабаваў запісаць відэаінтэрв'ю з палітыкам на мабільны тэлефон. Перавалаў задаваў пытанні Нямцову перад пасадкай на рэйс Масква-Таронта. Паводле слоў Нямцова, малады чалавек паводзіў сябе «неадэкватна і паранаідальна». Палітык адабраў у яго мабільны тэлефон і здаў апарат у паліцыю.

Паліцыя некалькі разоў адмовіла Перавалаву ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, затым нашыст звярнуўся ў суд. У міравым судзе Дамадзедаўскага раёна былі разгледжаны матэрыялы медыцынскага абследавання Перавалава і відэазапіс з камер назірання ў аэрапорце. У траўні суд закрыў справу «у сувязі з наяўнасцю ўжо трэцяй неадмененай пастановы органа дазнання аб адсутнасці ў яго дзеяннях складу і падзеі злачынства».

«Гэта проста абсурд! Я выйграў два суды, але пасля гэтага «нашыст» пабег да сваіх гаспадароў у Крамлі, і тыя далі ўказанне разабрацца. У выніку выгналі дробных следчых, якія вялі гэтую справу, паліцыянты змянілі свае паказанні, і справу зноў накіравалі ў суд.

Яны трымаюць пальцы «веерам» - толькі б што-небудзь зачапіць. У іх там атрымаўся цэлы крымінальны шведскі стол. Маўляў, глядзіце, які багаты выбар: «масавыя беспарадкі», «нецэнзурная лаянка па тэлефоне», цяпер, вось, «бойка»... », - распавёў Нямцоў сайту charter97.org.

Па словах палітыка, актывіст пракрамлёўскага руху «Нашы» паводзіў сябе самым хамскім чынам, спрабуючы засняць яго на тэлефон у аэрапорце перад палётам у Таронта. Пры гэтым спачатку ён зблытаў Барыса Нямцова з мужчынам з Краснаярска і чапляўся да яго з тымі ж пытаннямі ў Аэраэкспрэсе па дарозе ў Дамадзедава. Відэа гэтай «гутаркі» абляцела ў траўні ўвесь інтэрнэт і па яго матывах было знята аналагічнае «інтэрв'ю» з .... катом.

«Усю дарогу ў экспрэсе ён мучыў няшчаснага мужчыну з Краснаярска, прыняўшы яго за мяне. Сібірак апынуўся дзіўна цярплівым і на дэбільныя пытанні рэагаваў уражальна спакойна. Пад канец куратар «нашыстаў» зразумеў, што Перавалаў памыліўся і загадаў зрабіць усё нанова ўжо са мной сапраўдным. Такія перавалавы - і ёсць сімвал пуцінскага рэжыму», - перакананы былы віцэ-прэм'ер Расеі.

У апошні час супраць лідэраў расейскай апазіцыі ў выніку спланаваных правакацый узбуджаюцца крымінальныя справы па абсурдных абвінавачваннях. Так, Гары Каспарава абвінаваюць у тым, што ён укусіў за палец прапаршчыка паліцыі, Сяргея Удальцова - у збіцці пракрамлёўскай актывісткі, Аляксей Навальны знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе па крымінальнай справе аб «Кіраўлесе».

«Гэта сведчыць аб тым, што Пуцін хоча ўсіх абясшкодзіць і запалохаць, прадставіўшы нас пры гэтым гэтакімі хуліганамі. Але ў гэтую трызняціну нармальны чалавек не паверыць. Калі б у нас не было інтэрнэту, можа, гэта мела б сэнс. Гэта дэградацыя ўлады, неразуменне, як устроена жыццё. Яны арыентуюцца на людзей без сярэдняй адукацыі - гэта і ёсць пуцінскія выбаршчыкі. Так, уласна, паступае і ваш Лукашэнка. Нармальныя людзі ў гэта фуфло паверыць не змогуць», - упэўнены Нямцоў.

Напісаць каментар (60)


Навіны
па тэме

Экспарт

          Новости партнеров




Надвор'е ў Беларусі

   19.05   20.05 
Брэст Ясно+26
+14
Небольшая облачность+28
+16
Віцебск Гроза+28
+17
Небольшая облачность+27
+17
Гомель Гроза+27
+16
Гроза+27
+18
Гродна Возможен дождь+25
+14
Небольшая облачность+28
+16
Мінск Возможна гроза+26
+12
Небольшая облачность+28
+14
Магілёў Возможна гроза+27
+14
Небольшая облачность+27
+15

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  19.05.13  20.05.13
EUR11 150,0011 150,00
USD8 670,008 670,00
RUB276,00276,00


Учора на сайце:

наведвальнікаў 104238
праглядаў 621245
наведванняў 173551

Поиск отелей


Дата заезда

Дата отъезда

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: