3 траўня 2024, Пятніца, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маладзечна зарэзалі касіра букмекерскай канторы

22
У Маладзечна зарэзалі касіра букмекерскай канторы

Злачынец збег з месца забойства з выручкай.

Здарэнне адбылося ў пятніцу 24 жніўня, паведаміў намеснік начальніка Маладзечанскага дэпартамента аховы Уладзімір Васількоў.

Злачынец прыйшоў у кантору каля бара «Блюз» у Маладзечна за некалькі хвілін да закрыцця, каля 22 гадзін. Запатрабаваў у касіра грошы. Калі ён нанёс 39-гадовай жанчыне ўдар нажом, яна паспела націснуць кнопку выкліку аховы, піша «Региональная газета».

Злачынец збег з месца забойства з выручкай. Касір загінула на месцы здарэння. Смерць жанчыны, па словах старэйшага следчага Маладзечанскага райаддзела следчага камітэта Арцёма Кавалевіча, наступіла ад вострай страты крыві пасля колата-рэзаных удараў у шыю.

Затрыманы 24-гадовы мужчына, якога падазраюць у злачынстве.

Загінулая працавала ў букмекерскай канторы некалькі месяцаў. У яе засталася 21-гадовая дачка.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках