4 траўня 2024, Субота, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У дактароў зарплата, як стыпендыя

50
У дактароў зарплата, як стыпендыя

У беларускай медыцыне працяглы кадравы крызіс.

У профільных ВНУ высокія конкурсы, але па многіх спецыяльнасцях у выніку працаваць няма каму. У Менску праблемы з камплектаваннем штата «хуткай», у іншых гарадах не хапае тэрапеўтаў, фельчараў. Спецыялісты не хаваюць: калі не прымаць меры, лячыць нас хутка будзе няма каму.

«У нас асноўная нагрузка ляжыць на ўрачах агульнай практыкі: участковых педыятрах і ўчастковых тэрапеўтах. На аднаго ўчастковага прыходзіцца амаль дзве з паловай тысячы чалавек. Прычым трэць з іх - людзі сталага ўзросту, - распавёў у інтэрв'ю «Региональной газете» галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Маладзечна Сяргей Савіцкі. - Пры гэтым ёсць урачы, якім больш за 70 гадоў. Калі адняць пенсіянераў, то будзе поўны правал».

Па словах галоўнага ўрача, усе маладыя людзі, якія навучаюцца ў універсітэтах, ведаюць, што гэта цяжкая праца. Таму студэнты выбіраюць вельмі вузкія спецыяльнасці. Ахвотных стаць участковым тэрапеўтам амаль няма.

«Зарплатай спакусіць людзей складана, - прызнае галоўны ўрач. - Падпісваецца аклад, а там 600 тыс. Нават касцюм не купіш. Таму мы стараемся браць да сябе тых, хто заканчваў школу ў Маладзечне. Яны ідуць да нас, таму што тут бацькі».

Як варыянт, райвыканкам можа заключыць са студэнтам кантракт - мэтавае накіраванне. Аднак на гэта трэба шмат грошай. У Маладзечне такое не практыкуюць.

«Мы ідзем іншым шляхам, - кажа Савіцкі. - Ствараем сістэму, у якой памочнік доктара будзе гуляць значную ролю - выязджаць на выклік замест доктара. Мы ўвялі дзевяць пасад памочніка ўрача. Але і фельчараў таксама не хапае».

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках