14 чэрвеня 2024, Пятніца, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Еўрапейскаму бізнэсу трэба кампенсаваць страты ад санкцый

4
Станіслаў Шушкевіч: Еўрапейскаму бізнэсу трэба кампенсаваць страты ад санкцый

Неабходны спецыяльны фонд для пакрыцця страт, панесеных еўрапейскімі кампаніямі ад санкцый супраць беларускіх алігархаў.

Станіслаў Шушкевіч у інтэрв'ю charter97.org пракаментаваў рашэнне Вільнюскага акруговага суда, які задаволіў скаргу Уладзіміра Пефціева і трох кіраваных ім кампаній у дачыненні да Міністэрства замежных спраў Літвы і Службы расследаванняў фінансавых злачынстваў. Нагадаем, лукашэнкаўскі алігарх, якога лічаць адным з самых багатых людзей Беларусі, прасіў скасаваць рашэнне МЗС Літвы, якое дазваляе замарозіць яго асабістыя рахункі ў еўрапейскіх банках.

«Гэта рашэнне суда дэмакратычнай краіны і ацэньваць, наколькі яно ляжыць у прававых рамках павінны юрысты», - сказаў першы кіраўнік незалежнай Беларусі.

Разам з тым, Станіслаў Шушкевіч лічыць, што без пэўных крокаў з боку ЕЗ эканамічныя санкцыі супраць беларускіх улад і тых, хто іх фінансуе, не будуць працаваць досыць эфектыўна. У прыватнасці, палітык лічыць неабходным стварэнне спецыяльнага фонду, з якога еўрапейскія кампаніі, якія супрацоўнічаюць з беларускімі фірмамі, якія трапілі пад санкцыі, маглі б атрымліваць кампенсацыю.

«Еўрапейскі Звяз прымае шмат дэкларацый пра Беларусь, сотні «кітайскіх папярэджанняў». Але нашы ўлады на гэта не рэагуюць. Эканамічныя санкцыі, якія з'яўляюцца рэальна дзейным механізмам, будуць эфектыўна працаваць тады, калі будзе ўведзены механізм кампенсацыі тым еўрапейскім кампаніям, якія вядуць бізнэс з Беларуссю», - сказаў Станіслаў Шушкевіч.

Па словах палітыка, у гэтым выпадку кіраўніцтва краін, зацікаўленых у вядзенні бізнесу з Беларуссю, не станавілася бы заложнікам гэтай сітуацыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках