9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Белдзяржфілармоніі развітваюцца з Якавам Навуменкай (Фота)

8

У раён сталічнай плошчы Якуба Коласа сёння бясконцым патокам ідуць людзі з кветкамі.

Тут, у вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі, праходзіць цэрымонія развітання з вядомым эстрадным спеваком, народным артыстам Беларусі Якавам Навуменкай, піша TUT.by.

Беларускі артыст памёр 27 жніўня ў рэанімацыі аднаго са шпіталяў украінскага Севастопаля. Да гэтага цэлых сем дзён мясцовыя дактары змагаліся за яго жыццё. Смяротнае раненне Якаў Навуменка атрымаў 19 жніўня ў бойцы з невядомым злачынцам на плошчы гэтага прыморскага горада. Украінскія міліцыянты цяпер вядуць вышук нападніка.

Труна з целам артыста усталяваная на сцэне вялікай залы Белдзяржфілармоніі. Сама зала аформленая ў жалобных тонах, а з дынамікаў на малой гучнасці гучыць музыка з песень, якія раней выконваў Якаў Навуменка. У труны стаіць ваенная варта - такая даніна павагі дзяржавы спеваку, які зрабіў так шмат для развіцця культуры сваёй краіны.

Побач з нябожчыкам сядзяць яго сваякі і сябры, да якіх многія з тых, хто прыходзяць ушанаваць памяць Якава Навуменкі, падыходзяць, каб асабіста выказаць спачуванні. Сярод тых, хто прыйшоў сёння, 29 жніўня, у Белдзяржфілармонію - вядомыя беларускія артысты, спартсмены, дзеячы культуры і дзяржаўныя чыноўнікі. Жадаючых развітацца з вядомым спеваком так шмат, што ў праходзе да сцэны выбудавалася чарга.

Плануецца, што пасля заканчэння цэрымоніі развітання і грамадзянскай паніхіды (яна была запланавана на 13:00) цела Якава Навуменкі будзе крэміравана. З месцам пахавання народнага артыста Беларусі яго сваякі і прадстаўнікі ўлад вырашылі вызначыцца пазней.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках