МУС Беларусі: Разам з паліцыяй Германіі мы правялі больш за 50 мерапрыемстваў
50- 29.08.2012, 18:29
Беларускія сілавікі распісалі ў падрабязнасцях, чаму іх трэніравалі ў Германіі.
У апублікаванай сёння афіцыйнай заяве МУС Беларусі гаворыцца, што супрацоўніцтва з падраздзяленнямі паліцыі Германіі ў перыяд з 2009 па 2010 год ажыццяўлялася па наступных асноўных напрамках:
- процідзеянне нелегальнаму аўтабізнесу;
- барацьба з нелегальнай міграцыяй;
- аператыўны аналіз;
- ахова грамадскага парадку пры правядзенні футбольных і хакейных матчаў;
-вывучэнне асаблівасцяў працы рэгіянальных падраздзяленняў;
- арганізацыя працы паліцэйскіх участкаў для часовага ўтрымання арыштаваных.
«Так, у 2009-2010 гадах было праведзена каля 50 сумесных мерапрыемстваў: візітаў, навучальных і азнаямленчых семінараў як на тэрыторыі Германіі, так і ў Беларусі. У іх прынялі ўдзел супрацоўнікі крымінальнага вышуку, ДАІ, НЦБ Інтэрпола, Акадэміі МУС, міліцыі грамадскай бяспекі, падраздзяленняў па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі, наркотыкамі і злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій, эксперты ГЭКЦ МУС і інш», - гаворыцца ў заяве.
Апошняе мерапрыемства ў рамках вышэйназванага супрацоўніцтва, па сведчанні міністэрства, было ажыццёўлена 22-26 лістапада 2010 года. У г.Вісбадэне прайшлі стажыроўку 2 эксперта ГЭКЦ МУС (па правядзенні выбухатэхнічных экспертыз па тэме «Хімічнае даследаванне выбуховых рэчываў з ужываннем спектральных і храматаграфічных метадаў» у падраздзяленнях БКА Германіі).