18 траўня 2024, Субота, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лондане адкрыліся Паралімпійскія гульні

2
У Лондане адкрыліся Паралімпійскія гульні

Каралева Велікабрытаніі Елізавета II абвясціла XIV летнія Паралімпійскія гульні адкрытымі на ўрачыстай цэрымоніі ў Лондане.

Цэрымонія адкрыцця пачалася з маляўнічага прадстаўлення, якому арганізатары далі назву «Асвета» і якое распавядала пра непаўторны дух Паралімпійскіх гульняў, якія змяняюць агульнапрынятыя паняцці аб магчымасцях чалавека, паведамляе «Інтэрфакс».

Затым адбыўся ўрачысты парад спартсменаў, якія выступаюць на Гульнях.

У чацвер будуць разыграныя першыя з 503 камплектаў узнагарод спаборніцтваў.

Паралімпіяда працягнецца ў брытанскай сталіцы да 9 верасня, у ёй прымуць удзел 4,2 тысячы атлетаў са 164 краін, якія будуць спаборнічаць у 20 відах спорту.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках