banner1 banner1 banner1

30.08.2012

Раман Пратасевіч: Білі па нырках, патрабавалі пароль ад «Укантакце» важная навіна 100

18:25, — Палітыка

Раман Пратасевіч: Білі па нырках, патрабавалі пароль ад «Укантакце»

Мадэратара вызвалілі толькі таму, што ён непаўнагадовы.

Моладзевы актывіст Раман Пратасевіч распавёў сайту charter97.org аб падрабязнасцях свайго затрымання.

«Я ехаў сёння ў горад, гадзін у 12. Выйшаў з дома. Потым заўважыў за сабой настойлівы «хвост». Пачаў віхляць, і яны быццам бы адсталі. І тут у адным з двароў Уручча з-за вугла выскачылі двое ў цывільным, схапілі мяне і заштурхалі ў мікрааўтобус. У ім мяне везлі нядоўга і неўзабаве перасадзілі ў «Волгу» да чэкістаў. Там мяне «павіталі» супрацоўнікі КДБ і адвезлі ў РУУС. Дзе мяне ўжо чакаў начальнік міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Менгарвыканкама Аляксандр Іоскін», - распавёў актывіст.

«Два чэкіста завялі мяне ў кабінет, да іх далучыліся і некалькі міліцыянтаў. Мне адразу сказалі, што «яны ўсё ведаюць», што мяне здалі свае ж, і каб я выкладваў свой лагін і пароль ад акаўнта ў сацыяльнай сетцы «Укантакце». Я ім патлумачыў, што я нічога не адмініструю, а толькі прадстаўляю ініцыятыву правядзення бясплатнага канцэрту гурта «Ляпіс Трубяцкой» у Менску. Ім было ўсё роўна, яны крычалі, аралі, білі па нырках і печані і працягвалі патрабаваць пароль. Пагражалі, што павесяць на мяне дробныя крадзяжы. Я ім паўтараў, што нічога не ведаю. Працягвалася гэта 4 гадзіны. У рэшце рэшт мяне адвялі ў іншы кабінет, дзе мяне проста пакінулі аднаго на некаторы час. Потым сказалі - забірай куртку і валі», - адзначыў Раман Пратасевіч.

Актывіст упэўнены, што арышты і выдаленне групы лішні раз пацвердзілі, што моладзь усё робіць правільна.

«Выдаленне нашай групы нічога не дасць. Гэта ўсяго толькі група ў інтэрнэце, а ідэі - яны ў галовах у людзей. Усё гэта ў чарговы раз паказала, што мы на правільным шляху і рухаемся ў правільным накірунку», - лічыць Раман Пратасевіч.

Варта адзначыць, што моладзеваму актывісту яшчэ не споўнілася 18 гадоў, таму, згодна з беларускім заканадаўствам, яго нельга прыцягнуць да адміністрацыйнага арышту.

Нагадаем, сёння па Менску пракацілася хваля арыштаў мадэратараў апазіцыйных груп у сацыяльнай сетцы «Укантакце». Таксама КДБ узламаў найбуйнейшыя інтэрнэт-супольнасці ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» «Надакучыў нам гэты Лукашэнка», у якой налічвалася 37000 карыстальнікаў, і «Толькі ШОС», у якой было больш 15000 карыстальнікаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманыя Павел Еўціхіеў, Андрэй Ткачоў і яшчэ 2-3 чалавекі. Як паведаміў сайту charter97.org адзін з мадэратараў групы Сяргей Бяспалаў, па яго адрасе прапіскі прайшоў ператрус. Сам актывіст застаўся на волі, таму што знаходзіцца ў іншым месцы.

Напісаць каментар (100)


Навіны
па тэме

Экспарт

          Новости партнеров




bunner.jpg

Надвор'е ў Беларусі

   25.05   26.05 
Брэст Небольшой дождь+19
+8
Небольшая облачность+22
+12
Віцебск Небольшая облачность+18
+11
Ясно+23
+14
Гомель Ясно+23
+12
Ясно+25
+16
Гродна Дождь+14
+8
Небольшая облачность+21
+12
Мінск Возможен дождь+16
+7
Небольшой дождь+22
+12
Магілёў Небольшая облачность+19
+9
Ясно+23
+13

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  25.05.13  26.05.13
EUR11 230,0011 230,00
USD8 680,008 680,00
RUB277,00277,00

Меркаванне


У вас был хоккей

У вас был хоккей

Дмитрий Дрозд

Палачи будут стрелять

Палачи будут стрелять

Валентин Стефанович

Александр Васильевич и «Евровидение»

Александр Васильевич и «Евровидение»

Анджей Почобут

Госпереворот с помощью российских войск

Госпереворот с помощью российских войск

Виталий Рымашевский

Психологический портрет диктатора

Психологический портрет диктатора

Мовсун Гаджиев


Учора на сайце:

наведвальнікаў 115919
праглядаў 1056577
наведванняў 203278

Поиск отелей


Дата заезда

Дата отъезда

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: