10 чэрвеня 2026, Серада, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грошы беларусаў апынуліся заблакаванымі

11
Грошы беларусаў апынуліся заблакаванымі

Пра праблемы з разлікамі па пластыкавых картках стала вядома ў чацвер, 30 жніўня.

Чытачы charter97.org учора скардзіліся на спісаныя з картак 28 жніўня сродкі, а ў Банку ВТБ (Беларусь) TUT.BY распавялі, што ўзніклі праблемы ў Банкаўскага працэсінгавага цэнтра. Сёння высветлілася, што ў вінаватыя у праблемах Банкаўскі працэсінгавы цэнтр запісалі памылкова.

Як удакладнілі супрацоўнікі Цэнтра, у названы перыяд збояў у працы сістэм ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», а таксама падключанага да гэтых сістэм тэрмінальнага абсталявання зафіксавана не было.

Пры гэтым у перыяд часу з 17.36 па 17.53 27 жніўня і з 17.39 па 17.56 28 жніўня мелі месца выпадкі неабслугоўвання трымальнікаў картак міжнароднай аплатнай сістэмы VISA. Гаворка ідзе пра карты, эмітаваныя банкамі, якія карыстаюцца паслугамі іншых працэсінгавых цэнтраў, падкрэслілі ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры. Прычынай збою сталі кароткачасовыя перабоі ў працы каналаў сувязі, якія не адносяцца да зоны адказнасці ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр».

У Цэнтры запэўнілі, што трымальнікі картак банкаў, падключаных да сістэм ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», а таксама ўсе ўладальнікі картак унутранай плацежнай сістэмы «БелКарт» абслугоўваліся ў штатным рэжыме.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках