4 траўня 2024, Субота, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рональд Пофала патэлефанаваў палітзняволенай Ірыне Халіп

24
Рональд Пофала патэлефанаваў палітзняволенай Ірыне Халіп

Кіраўнік ведамства федэральнага канцлера Германіі Рональд Пофала патэлефанаваў сёння Ірыне Халіп.

Пра тое, як прайшла размова з міністрам, асуджаная журналістка «Новой газеты», жонка кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірына Халіп распавяла сайту charter97.org:

«У пачатку размовы спадар Пофала павіншаваў мяне з прэміяй Хермана Кестэна, якую прысудзіў нямецкі ПЭН-цэнтр. Затым падрабязна распытаў пра праваабмежаванні. Міністр нават уявіць сабе не мог, што да мяне па начах прыходзіць міліцыя, часам па некалькі разоў, што, дэ-юрэ знаходзячыся на волі, я фактычна пад хатнім арыштам. Ён цікавіўся, як перажывае сын гэтыя начныя візіты, і пажадаў сіл і мужнасці. Акрамя таго, спадар Пофала сказаў, што ад таго, як абыходзяцца з намі, шмат у чым будуць залежаць далейшыя адносіны паміж Германіяй і Беларуссю. «Гэта бязмежжа», - сказаў ён пасля аповяду пра тое, што адбываецца ў нашым паўсядзённым жыцці з-за пастаяннага ціску і ўмяшання ўлад.

Так што пакуль ніякіх магчымасцяў для «размарожвання» адносін міністр не бачыць. Ён падкрэсліў, што мая пазыцыя ў дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі цалкам супадае з яго асабістай, а таксама з афіцыйнай пазіцыяй Берліна. Міністр сказаў, што вельмі хацеў бы прыехаць у Беларусь і асабіста сустрэцца са мной, але пакуль не вызвалены і - гэта ён асабліва падкрэсліў - не рэабілітаваны апошні палітвязень, ніякіх паездак і ніякіх афіцыйных кантактаў быць не можа - толькі палітыка санкцый.

Дарэчы, я распавяла міністру, учора шляхам правакацый рэжым спрабаваў прадэманстраваць, што праслухоўвае ўсе тэлефонныя размовы - мне жа цалкам адкрыта тэлефанавалі з нямецкай амбасады, каб удакладніць час званка з Берліна. І, вядома, рэжым не мог змірыцца з тым, што федэральны міністр Пофала тэлефануе мне, а не Лукашэнке ці якому-небудзь Макею. Безумоўна, я вельмі кранутая гэтым званком і выказанай у ім жорсткай пазіцыяй у адносінах да беларускага рэжыму. Спадзяюся, што сітуацыя зменіцца хутка, і я змагу асабіста падзякаваць міністра за падтрымку».

Дарэчы, беларускі КДБ спрабаваў сваімі звыклымі ідыёцкімі метадамі сарваць размову Рональда Пофалы з Ірынай Халіп: роўна ў 10.30 - прызначаны час званка з Берліна - на яе мабільны тэлефон пачалася 40-хвілінная атака: бясконцыя званкі са схаванага нумара, якія выключаюць магчымасць датэлефанавацца да абанента. Але званок з Берліна раздаўся на адну хвіліну раней, чым запусцілася атака. Раней КДБ ужо выкарыстоўваў падобныя напады на тэлефоны рэдактара charter97.org Наталлі Радзінай, журналісткі «Народной воли» Марыны Коктыш, самой Ірыны Халіп і галоўнага рэдактара «Новой газеты» Дзмітрыя Муратава.

Ірына Халіп была арыштаваная ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 снежня 2010 года і прысуджаная да 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках