Тhe Huffington Post: Еўропу пара пазбавіць ад яе апошняга дыктатара
10- 31.08.2012, 16:46
У Еўропе ёсць краіна, дзе няма свабодных выбараў, дзе катуюць палітычных зняволеных, дзе кіруе дыктатар.
Ці можаце вы сабе ўявіць, каб у Велікабрытаніі дапытвалі журналістаў з-за таго, што яны крытыкуюць урад?
Такое адбываецца ў Беларусі - краіне, якая мяжуе з Еўрапейскім Звязам. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі працягвае душыць свабоду слова і душыць усе імкненні да дэмакратыі. У еўрапейскай дзяржаве арыштоўваюць і катуюць праціўнікаў аўтарытарных улад, збіваюць маладых дэмакратычных актывістаў, фальсіфікуюць выбары, піша Сэм Фіск, адзін з лідэраў брытанскіх «Маладых лібералаў» у адным з самых папулярных навінавых інтэрнэт-выданняў The Huffington Post (пераклад - charter97.org).
У снежні 2010 года Лукашэнка застаўся на сваёй пасадзе з дапамогай масавых парушэнняў на выбарах, якія не адпавядалі стандартам АБСЕ. Тое ж самае плануецца паўтарыць і на «парламенцкіх выбарах» у верасні гэтага года. Але многія людзі ў Еўропе не ведаюць пра гэта.
Занадта доўга Лукашэнка мог здзяйсняць жудасныя ўчынкі і парушаць правы сваіх суграмадзян, а яго таемныя спецслужбы - арыштоўваць і катаваць апанентаў улады. Гэта можна параўнаць з эпохай халоднай вайны. Найбольш трывожным мне падаецца тое, што ў Беларусі збіваюць і кідаюць у турмы маладых змагароў за свабоду. Чым больш мы чытаем гісторый з гэтай краіны, тым мацней становіцца зразумелай неабходнасць салідарнасці з імі. Адзінае, чаго яны хочуць, - гэта карыстацца тымі ж правамі і свабодамі, якімі карыстаемся мы. Іх мужнасць і рашучасць у супрацьстаянні з аўтарытарным рэжымам даюць падставу глыбока задумацца.
Нядаўна шведскае PR-агенцтва скінула над Беларуссю сотні плюшавых медзведзянят з пасланнямі ў падтрымку свабоды слова ў краіне. Пасля гэтага Лукашэнка пайшоў на дыпламатычны канфлікт, выслаў з краіны шведскіх дыпламатаў, арыштаваў рэпарцёра, які апублікаваў фатаграфіі цацак. Яшчэ двое журналістаў былі арыштаваныя за тое, што сфатаграфаваліся з медзведзянятамі.
Маладыя лібералы ў інтэрнэце пачалі акцыю салідарнасці з арыштаванымі, якая з'яўляецца часткай шырокай кампаніі па інфармаванні брытанцаў аб тым, што адбываецца ў Беларусі. Каб выказаць падтрымку ахвярам рэпрэсій, актывісты арганізацыі прапанавалі публікаваць на спецыяльным сайце свае фатаграфіі з плюшавымі медзведзянятамі.
Праз 2 тыдні пасля пачатку акцыі, колькасць яе ўдзельнікаў перавысіла 16000 чалавек. Кампанію падтрымалі многія вядомыя палітыкі, у тым ліку дэпутаты парламента. Яна выйшла за партыйныя рамкі - свае фатаграфіі даслалі тысячы звычайных людзей.
Водгукі ў беларускай незалежнай прэсе паказалі, што аб нашай падтрымцы даведаліся тыя, каму яна была адрасавана. Гэтыя паведамленні дэманструюць, што барацьба за павагу праў чалавека выйшла далёка за граніцы нацыянальных межаў.
Гэта ганьба, што ў 21 стагоддзі ў Еўропе ўсё яшчэ застаецца дыктатар, які здзяйсняе такія жудасныя парушэнні праў чалавека. Час адкрыць вочы на гэтую праблему і ўстаць на абарону тых, каму не даюць гаварыць.

Еўропу трэба пазбавіць ад яе апошняга дыктатара.