Людзі б'юцца за месца ў басейне (Фота)
47
17:28, — Грамадства
У Фрунзенскім раёне Менска бацькі вымушаныя стаяць у начных чэргах, каб атрымаць запаветны пропуск на плаванне.
Натоўп, які збіраецца раніцай і ўвечары каля аднаго з басейнаў у спальным раёне сталіцы, складана не заўважыць. Сотні людзей з дзецьмі акупуюць тэрыторыю для пераклічкі. Спартыўная ўстанова мае трыста месцаў, жадаючых у разы больш. За дзень да пачатку продажу абанементаў грамадзяне самаарганізуюцца, каб пазбегнуць сутычак. Кажуць, што два гады таму была бойка, а ў мінулым годзе дзяжурыла міліцыя, піша «Народная воля».
«Адміністрацыя басейна самаўхілілася з працэсу размеркавання месцаў, - распавядае мясцовая жыхарка, якая таксама стаіць у чарзе. - Самі складаем спіс і дзяжурым тут ноччу, каб ніхто не склаў свой альтэрнатыўны».
Бардак з абанементамі доўжыцца ўжо некалькі гадоў. З чатырох басейнаў Фрунзенскага раёна цяпер працуе толькі два. Астатнія - на рамонце. Кажуць, што невялікі школьны басейн надзвычай папулярны ў народзе з-за сваёй таннасці. Абанемент на месяц у некалькі разоў танней, чым у іншым месцы.
Вось і душацца людзі ў чэргах. Займаць чаргу пачынаюць у пяць раніцы і стаяць, пакуль не атрымаюць запаветны гадавы абанемент. Менавіта гадавы - лепш не рызыкаваць і не выпадаць з абоймы шчасліўцаў, якія дарваліся да вады.



Напісаць каментар (47)
Экспарт
Новости партнеров





