9 чэрвеня 2026, aўторак, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканцы и англічане праляцяць над Беларуссю

15
Амерыканцы и англічане праляцяць над Беларуссю

Прадстаўнікі ЗША і Велікабрытаніі праляцяць над тэрыторыямі Расеі і Беларусі на самалёце СААБ OS-100 у адпаведнасці з міжнароднай дамовай па адкрытым небе.

Пра гэта паведамілі «Інтэрфаксу-АВН» у Мінабароны РФ.

«У перыяд з 6 па 10 жніўня ў рамках рэалізацыі міжнароднага дагавора па адкрытым небе група спецыялістаў Велікабрытаніі і ЗША на самалёце СААБ OS-100  выканае сумесны назіральны палёт над тэрыторыямі дзяржаў-удзельніц дамовы Расеі і Рэспублікі Беларусь», - сказаў прадстаўнік кіравання прэс-службы і інфармацыі Мінабароны РФ.

Паводле яго слоў, падчас палёту па ўзгодненым маршруце расейскія спецыялісты будуць ажыццяўляць на борце самалёта кантроль за выкарыстаннем апаратуры і сістэм назірання ў адпаведнасці з дамоўнымі абавязаннямі.

СААБ ОS-100 і ўсталяваныя на ім тэхнічныя сродкі назірання прайшлі неабходны міжнародны агляд, у тым ліку пры ўдзеле інспектараў Расеі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках