Генадзь Федыніч: У непразрыстасці «выбараў» разважныя людзі не сумняваюцца
6- 6.08.2012, 15:04
Фарс будзе праходзіць па тых сцэнарах, па якіх праходзіў і раней.
Старшыня прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Федыніч пракаментаваў сайту charter97.org заяву старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай аб тым, што ацэнка АБСЕ «выбараў» у «парламент» будзе палітычнай, а не прававой.
«Выбары будуць праходзіць па ўсіх тых сцэнарах, па якіх праходзілі і раней. Таму АБСЕ складана будзе даць іншую ацэнку, калі нічога не змянілася ні ў Выбарчым кодэксе, ні ў астатнім», - лічыць Генадзь Федыніч.
«У тым, што «выбары» будуць непразрыстымі, ніхто з разважных людзей не сумняваецца. Таму адпаведная ацэнка Еўразвяза мае месца і права», - сказаў прафсаюзны лідэр.
Нагадаем, у нядзелю ў эфіры канала «Беларусь-1» Ярмошына заявіла, што АБСЕ неаб'ектыўна ацэніць «выбары».
«Гэтая адзнака [АБСЕ] будзе, вядома ж, не прававая, а палітычная. Усё будзе залежаць ад таго, наколькі будзе задавальняць палітыкаў з Еўропы тая палітычная сітуацыя, якая складзецца ў Беларусі ў сувязі з «выбарамі» і ў паслявыбарчы перыяд », - заявіла Ярмошына.