Над Менскам лёталі польскія знішчальнікі
88- 6.08.2012, 15:15
Шасцёрка польскіх знішчальнікаў прыкладна ў 13:10 - 13:15 прайшла на нізкай вышыні над цэнтрам Менска.
Затым, самалёты, якія перабудаваліся ў ланцужок, здзейснілі яшчэ адзін круг над паўднёвай і цэнтральнай часткай сталіцы.
Але ніякіх варожых дзеянняў, якія пагражалі плённай працы незалежнай краіны ў цэнтры Еўропы не было.
Як паведамілі АФН ў Мінабароны РБ, пілатажная група Польшчы здзейсніла планавы пралёт над Менскам, накіроўваючыся ў Расею для ўдзелу ў святочных мерапрыемствах: 12 жніўня РФ адзначае дзень ВПС.
«Гэта планавы палёт», - падкрэсліў прадстаўнік МА РБ
У Мінабароны РБ не выключылі, што польскія лётчыкі здзейснілі дадатковыя манеўры над Менскам для заходу на пасадку на ваенны аэрадром Мачулішчы для запраўкі сваіх знішчальнікаў.