9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэстараны і гасцініцы прымусяць збіраць бутэлькі

21
Рэстараны і гасцініцы прымусяць збіраць бутэлькі

Менскія ўлады пакутліва вырашаюць, што рабіць з раздзельным зборам смецця.

Так як арганізаваць працэс сіламі горада не атрымліваецца, яны вырашылі падключыць да яго рэстараны, кафэ і гасцініцы, піша onliner.by.

Выконваючы абавязкі начальніка аддзела энергетыкі Анатоль Лаўнічук заявіў на планёрцы ў мэрыі, што сёння ў рэспубліке функцыянуе вельмі вялікая колькасць кафэ, сталовых, у кожнай гасцініцы ёсць рэстараны, пры працы якіх утвараецца велізарная колькасць другасных матэрыяльных рэсурсаў - шкла і ПЭТ-бутэлек. Іх не сартуюць, а проста выкідваюць у агульны кантэйнер.

«Мы прапанавалі на гаспадарчых пляцоўках, якія ёсць у гасцініц, рэстаранаў паставіць кантэйнеры па збору адходаў па відах - асобна ПЭТ-бутэлька, шкло, арганічныя адходы, макулатура», - сказаў Лаўнічук.

Ён адзначыў, што дадзеным аб'ектам гэта будзе зрабіць значна лягчэй, паколькі ёсць адмысловыя пляцоўкі, а таксама людзі, якія могуць за дадзены накірунак адказваць.

«У жылым фондзе зрабіць гэта дастаткова складана, аднак мы будзем планаваць і гэта», - заявіў Лаўнічук.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках