9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянер падаў у суд на старшыню Брэсцкага аблсавета

3
Апазіцыянер падаў у суд на старшыню Брэсцкага аблсавета

Грамадскі актывіст Дзяніс Турчаняк падаў скаргу ў суд на старшыню абласнога савета дэпутатаў Сяргея Ашмянцава.

Турчаняк лічыць, што старшыня абласнога савета дэпутатаў перавысіў свае паўнамоцтвы, адмовіўшыся ўнесці на разгляд сесіі прапанову каардынатара руху «За свабоду» аб адмене рашэння аблвыканкама. На падставе гэтага рашэння была заключана інвестыцыйная дамова з фірмай «МФБ Дэвелапмент» аб будаўніцтве гасцінічнага комплексу на вуліцы Савецкай у Брэсце. На тым месцы цяпер два будынкі, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, паведамляе «Радыё Свабода».

«Згодна з законам аб мясцовым кіраванні і самакіраванні паўнамоцтвамі адмены гэтага рашэння аблвыканкама валодае аблсавет. Старшыня савета Сяргей Ашмянцаў павінен быў вынесці маю прапанову на разгляд сесіі, аднак ён аднаасобна прыняў рашэнне не выносіць прапанову, чым перавысіў свае паўнамоцтвы. Ён праявіў бяздзейнасць і ад сваіх абавязкаў ухіліўся», - сказаў Дзяніс Турчаняк.

Дзяніс Турчаняк дамагаецца адмены інвестыцыйнай дамовы, згодна з якой на месцы двух двухпавярховых будынкаў у цэнтры горада пабудуюць пяціпавярховы гатэль. Раней ён беспаспяхова судзіўся з аблвыканкамам з-за таго, што ад яго хавалі змест гэтай інвестыцыйнай дамовы. Пратэст супраць будаўніцтва гатэля на месцы гістарычных будынкаў выказвалі і жыхары суседняга дома.

Фота Мілана Харытонава

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках