9 чэрвеня 2026, aўторак, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк не выключае змену ўласніка іранскага «ТК Банка»

5
Нацбанк не выключае змену ўласніка іранскага «ТК Банка»

Нацыянальны банк лічыць змену ўласніка «ТК Банка» (іранскі Bank Tejarat) адным з варыянтаў адмены абмежаванняў ліцэнзійных паўнамоцтваў беларускага банка.

«Ці выконвайце нарматывы, ці думайце аб змене стратэгіі. Адзін з выхадаў - змена ўласнікаў», - заявіў журналістам у аўторак у Менску намеснік кіраўніка Нацбанка Беларусі Мікалай Лузгін, каментуючы прынятае ўчора праўленнем НББ рашэнне аб абмежаванні ліцэнзійных паўнамоцтваў «ТК Банка» на 1 год.

М.Лузгін растлумачыў, што раней «ТК Банк» быў папярэджаны аб неабходнасці выканання шэрагу прудэнцыйных нарматываў. Але, паводле яго слоў, адпаведныя меры банкам прыняты не былі. Пры гэтым М.Лузгін пацвердзіў, што, акрамя таго, праблемы банка заключаліся ў закрыцці карэспандэнцкіх рахункаў і непраходжанні плацяжоў, піша «Інтэрфакс».

Намеснік кіраўніка НББ тым не менш сказаў, што «абмежаванні ліцэнзійных паўнамоцтваў «ТК Банка» не азначаюць яго ліквідацыю, у яго захоўваюцца асноўныя функцыі банка». У той жа час «гэта - балючы ўкол, мы далі зразумець, што трэба працаваць, як усе».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках