У Расеі выявілі небяспечнае мяса з Беларусі
23- 7.08.2012, 16:54
У беларускім мясе знойдзены староннія мікраарганізмы.
Рассельгаснагляд падчас лабараторнага аналізу выявіў мікробнае забруджванне некаторых партый мясной прадукцыі, якая пастаўляецца з Беларусі, паведамляе «Інтэрфакс».
Як паведаміла служба, мезафільныя аэробныя і факультатыўна-анаэробныя мікраарганізмы былі выяўленыя ў партыі варанай каўбасы і ў трох партыях гатовай прадукцыі са свініны.
У сувязі з гэтым Рассельгаснагляд звярнуўся з просьбай да дзяржаўнай ветэрынарнай службы Беларусі прыняць меры да Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі, Магілёўскага мясакамбіната і прадпрыемству «Глобал-Віцебск» з тым, каб яны выраблялі прадукцыю, якая цалкам адпавядае патрабаванням Мытнага саюза.
Акрамя таго, былі выяўлены парушэнні ў рабоце Менскага мясакамбіната. Паколькі яны былі паўторнымі, Рассельгаснагляд прапанаваў ветэрынарнай службе Беларусі правесці сумесную праверку гэтага прадпрыемства.