banner1 banner1 banner1

8.08.2012

Менгарвыканкам: Вуліцы Быкава ў Менску не будзе 38

15:29, — Грамадства

Менгарвыканкам: Вуліцы Быкава ў Менску не будзе

Перыяд перайменавання сталічных вуліц скончаны, заявіў намеснік старшыні Менгарвыканкама Ігар Карпенка на прэс-канферэнцыі 8 жніўня ў Менску.

«Мы хочам сёння сысці ад перайменавання вуліц, гэты перыяд мы прайшлі ў пачатку 90-х гадоў», - цытуе Карпенку БелаПАН. Паводле яго слоў, камісія па найменні і перайменаванні вуліц лічыць, што называць імёнамі гістарычных дзеячаў неабходна новыя вуліцы, у чым неабходна прытрымлівацца прынцыпу гістарызму. У цяперашні час у банку дадзеных патэнцыйных назваў вуліц каля 40 найменняў. Як адзначыў чыноўнік, «ніякіх крытэраў для занясення ў банк дадзеных няма», разглядаюцца ўсе прапановы ад розных арганізацый і прыватных асоб.

Сярод тых, чыі імёны змогуць насіць новыя вуліцы ў Менску, - пісьменнік Васіль Быкаў, сказаў Карпенка, адзначыўшы, што ўвекавечанне памяці не абавязкова павінна адбывацца праз назвы вуліц. У прыклад чыноўнік прывёў стварэнне музея Быкава, які адкрыецца ў хуткім часе ў сталіцы. «Я б не драматызаваў гэтую сітуацыю, - заўважыў Карпенка. - У апошні час у Менску з'явіліся вуліцы імя беларускага кампазітара Юрыя Семянякі і акадэміка, этнографа Яўхіма Карскага».

Адказваючы на пытанне, наколькі дарэчныя такія назвы вуліц у цэнтры горада, як Рэвалюцыйная, Камсамольская, Леніна, Маркса і іншыя падобныя, Карпенка сказаў, што, напрыклад, назва «Рэвалюцыйная» - «самая бяскрыўдная назва з пункту гледжання ідэалогіі, а тэма рэвалюцыйных хваляванняў існавала на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва». Што датычыцца вуліцы Карла Маркса, то Карпенка адзначыў, што яна названая імем філосафа, чыі працы вывучаюцца ў многіх універсітэтах свету. Праўда, вось пра Леніна і камсамол аргументаў ў чыноўніка не знайшлося.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што існуе працэдура, на падставе якой вуліцам прысвойваецца тая ці іншая назва. Пасля разгляду камісіяй па найменні і перайменаванні вуліц Менгарвыканкам публікуе інфармацыю ў двух гарадскіх газетах і на сваім сайце. У выпадку пярэчанняў грамадзян камісія збіраецца паўторна. Рашэнне па назве вуліц прымаецца на сесіі Менскага гарадскога савета «дэпутатаў».

Напісаць каментар (38)


Навіны
па тэме

Экспарт

          Новости партнеров




Надвор'е ў Беларусі

   20.06   21.06 
Брэст Солнечно+28
+16
Солнечно+30
+17
Віцебск Ясно+24
+13
Небольшая облачность+25
+15
Гомель Ясно+26
+15
Ясно+28
+15
Гродна Солнечно+28
+16
Солнечно+31
+16
Мінск Ясно+26
+13
Ясно+29
+14
Магілёў Ясно+26
+13
Небольшая облачность+27
+14

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  19.06.13  20.06.13
EUR11 580,0011 680,00
USD8 670,008 720,00
RUB272,00271,50

Меркаванне


Менскія галюцынацыі ў дачыненні да АБСЕ

Менскія галюцынацыі ў дачыненні да АБСЕ

Раман Якаўлеўскі

Неуловимые «режимошататели» 2.0

Неуловимые «режимошататели» 2.0

Павел Виноградов

Запах лояльности

Запах лояльности

Александр Томкович

Призрак ходит по Европе

Призрак ходит по Европе

Татьяна Новикова

Белорусский ГУЛАГ

Белорусский ГУЛАГ

Дмитрий Дрозд



Учора на сайце:

наведвальнікаў 103456
праглядаў 805388
наведванняў 189515

Поиск отелей


Дата заезда

Дата отъезда

пн аў ср чц пт сб нд
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: