banner1 banner1 banner1

8.08.2012

Аляксандр Лебедзеў: «Расейскія ўлады скралі мільярды даляраў» 26

17:27, — У свеце

Аляксандр Лебедзеў: «Расейскія ўлады скралі мільярды даляраў»

Алігарх Аляксандр Лебедзеў мае намер прад'явіць дакументы, якія пацвярджаюць ягоныя словы аб прысваенні расейскімі ўладамі мільярдаў даляраў.

Аб гэтым піша Магдзі Або Абія ў артыкуле, апублікаваным у выданні Giornalettismo (пераклад - Inopressa.ru).

«Расейскія ўлады раскралі сотні мільярдаў даляраў. Па-за ўсякім сумневам, абвінавачванне, якое вылучыў медыйны магнат, мільярдэр Аляксандр Лебедзеў, вельмі цяжкае, яно можа пацягнуць за сабой сур'ёзныя наступствы», - гаворыцца ў артыкуле.

Як паведамляе агенцтва Bloomberg, расейскі прадпрымальнік прыгразіў перадаць амерыканскім і брытанскім уладам інфармацыю, якая знаходзіцца ў яго распараджэнні: «Я афіцыйна патрабую правядзення міжнароднага расследавання, якое б праліла святло на тое, што адбылося з мільярдамі даляраў, выкрадзеных з нашых банкаў. Я ведаю, дзе гэтыя грошы, і, верагодна, за гэта на мяне і нападаюць».

«Лебедзева абвінавачваюць у тым, што падчас тэледэбатаў у верасні мінулага года ён ударыў прадпрымальніка Сяргея Палонскага, - распавядае чытачам аўтар публікацыі. - Калі Лебедзева прызнаюць вінаватым, яму пагражае да пяці гадоў турмы. Па выніках правядзення расследавання ў яго ЗАТ «Нацыянальная рэзервовая карпарацыя» Лебедзева таксама могуць абвінаваціць у адмыванні «брудных» грошай. Яго імя можа апынуцца ў адным шэрагу з Міхаілам Хадаркоўскім, былым уладальнікам нафтавай кампаніі ЮКАС, асуджаным на 13 гадоў за махлярства і ўхіленне ад выплаты падаткаў. Акрамя таго, Лебедзеў аказвае дапамогу Аляксею Навальнаму - лідэру апазіцыі, якая праславілася дзякуючы сваёй дзейнасці, накіраванай супраць абрання «цара» Пуціна на трэці тэрмін», - піша аўтар.

Напісаць каментар (26)


Экспарт

          Новости партнеров




Надвор'е ў Беларусі

   18.06   19.06 
Брэст Небольшой дождь+23
+12
Солнечно+25
+12
Віцебск Возможен дождь+21
+11
Небольшая облачность+23
+12
Гомель Облачно+24
+12
Небольшая облачность+24
+13
Гродна Возможен дождь+22
+11
Солнечно+24
+13
Мінск Возможен дождь+21
+8
Небольшая облачность+23
+10
Магілёў Возможен дождь+22
+10
Небольшая облачность+23
+11

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  17.06.13  18.06.13
EUR11 590,0011 550,00
USD8 690,008 670,00
RUB273,00273,50

Меркаванне


Менскія галюцынацыі ў дачыненні да АБСЕ

Менскія галюцынацыі ў дачыненні да АБСЕ

Раман Якаўлеўскі

Неуловимые «режимошататели» 2.0

Неуловимые «режимошататели» 2.0

Павел Виноградов

Запах лояльности

Запах лояльности

Александр Томкович

Призрак ходит по Европе

Призрак ходит по Европе

Татьяна Новикова

Белорусский ГУЛАГ

Белорусский ГУЛАГ

Дмитрий Дрозд


Учора на сайце:

наведвальнікаў 107437
праглядаў 743040
наведванняў 199414

Поиск отелей


Дата заезда

Дата отъезда

пн аў ср чц пт сб нд
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: