18 траўня 2024, Субота, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве апублікуюць спіс тайных агентаў КДБ

15
У Літве апублікуюць спіс тайных агентаў КДБ

Услед за публікацыяй імёнаў супрацоўнікаў савецкіх спецслужбаў будзе рассакрэчаны і пералік агентаў.

Пра гэта паведаміў агенцтву BNS старшыня Камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне сейма Літвы Арвідас Анушаўскас.

«Да гэтага былі апублікаваныя прозвішчы і біяграфіі кіраўнікоў цэнтральных структур, зараз будуць апублікаваныя і прозвішчы работнікаў мясцовых рэгіянальных аддзяленняў, бо грамадскасць сапраўды павінна ведаць. Частка гэтых людзей, вядома, пакінулі Літву, частка жыве ў Літве, займаецца бізнэсам, уяўляецца рэспектабельнымі бізнесменамі», - сказаў Анушаўскас.

Паводле яго слоў, ведаць аб тым, што рабілі гэтыя людзі ў свой час, сапраўды неабходна.

«Калі ішла люстрацыя тых, хто таемна супрацоўнічаў з КДБ, гаварылася, што прозвішчы будуць апублікаваныя, але за кадрам заставаліся тыя людзі, якія арганізавалі, вербавалі, ажыццяўлялі палітычныя пераследы, у дадзеным выпадку менавіта кадравыя работнікі КДБ», - сказаў Анушаўскас.

Ён таксама паведаміў, што цяпер рыхтуецца і старанна вывяраецца яшчэ адзін спіс – былых таемных агентаў КДБ, якія не прызналіся, які будзе публікавацца часткамі. У гэтым спісе могуць быць і прозвішчы фіктыўных агентаў, таму без каментароў на аснове іншых архіўных дакументаў такія спісы публікаваць нельга.

У 1940-1991 гадах з КДБ у Літве супрацоўнічалі каля 118 тыс. асоб. Асабістыя і працоўныя справы 36 237 агентаў былі знішчаныя ў красавіку 1990 года, з Літвы было вывезена 8539 такіх спраў. Астатнія справы аператыўнай дзейнасці складаюць 0,62% архіва КДБ, акрамя таго ў гэтых справах ёсць дэфекты (выдраныя лісты, выразаныя прозвішчы агентаў). На думку гісторыкаў у 1987-1989 гадах у Літве таемна супрацоўнічаць з КДБ маглі каля 5000 чалавек.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках