Зноў у кампаніі ізгояў і злачынцаў (Фота)
66
18:59, — Палітыка
Лукашэнка не пакідае вяршыні рэйтынгаў самых адыёзных кіраўнікоў свету.
Спіс дзесяці самых аўтарытарных сучасных рэжымаў публікуе World Policy Journal (пераклад - charter97.org).
Беларусь у гэтым рэйтынгу займае шостае месца, саступіўшы КНДР, Судану, Сірыі, Экватарыяльнай Гвінеі і Зімбабвэ. У дзесятцы горшых таксама знаходзяцца Эрытрэя, Узбекістан, Куба і Конга.
Рэйтынг дыктатараў складаўся на аснове пяці індыкатараў: свабода прэсы, працягласць праўлення, адсотак выдаткаў на ваенную галіну ад ВУП, колькасць зняволеных на душу насельніцтва і экспертныя рэйтынгі.
Аўтары даследавання адзначаюць, што некаторыя аўтарытарныя рэжымы прадэманстравалі здольнасць да трансфармацыі, дзякуючы гэтаму, не патрапілі ў лідэры рэйтынгу. Сярод іх, напрыклад, М'янма, улады якой пагадзіліся на правядзенне свабодных выбараў і дапусцілі апазіцыю ў парламент краіны.

Напісаць каментар (66)
Экспарт
Новости партнеров




