banner1 banner1 banner1

14.09.2012

Беларускі тайбаксёр адмовіўся ад медалю чэмпіянату свету 29

16:04, — Спорт

Беларускі тайбаксёр адмовіўся ад медалю чэмпіянату свету

Незадаволены судзейскім рашэннем, Віталь Гуркоў байкатаваў цэрымонію ўзнагароджання.

У фінальным паядынку чэмпіянату свету па тайскім боксе, які прайшоў у расейскім Санкт-Пецярбургу, суддзі спрэчна аддалі перамогу мясцоваму байцу, перадае «Еўрарадыё».

Гэта рашэнне выклікала хвалю дыскусій. Па правілах тайскага бокса, дзе цэняцца ўдары локцямі і клінч, на думку многіх, перамог беларус Віталь Гуркоў. Расеец не выглядаў мяшком, узяў трэці раўнд і нават перабіў нашага байца нагамі, але такога для перамогі ў гэтым відзе спорту звычайна недастаткова.

Віталь Гуркоў, які лічыцца байцом высакародным і інтэлігентным, у знак пратэсту адмовіўся выходзіць на п'едэстал і забіраць сярэбраны медаль.

«Я ўчора папрасіў падаць пратэст. Там лік 3:2 па судзейскіх запісах. Але там яшчэ нейкія кантрольныя запіскі. Яны таксама - у расейскі бок, - кажа трэнер Віталя Зміцер Пясецкі. - Карацей, аказалася, што няма прэцэдэнту, каб падаць пратэст».

Паядынак Гуркоў-Магамедаў па сутнасці вырашаў барацьбу за другое месца ў камандным заліку. Першае месца заняла зборная Тайланда. У паўфінале, дарэчы, беларус сенсацыйна перамог сусветную зорку прафесійнага тайскага бокса Кема. Здавалася б, праблем з Магамедавым быць не можа. Але ў справу, на думку Зміцера Пясецкага, умяшалася спартыўная палітыка.

«Яны ж хітра зрабілі. Там, напрыклад, адзін з бакавых суддзяў быў Балаш, - працягвае Зміцер Пясецкі. - Гэта венгр, і вельмі разумны суддзя. Але ён ужо тры гады жыве ў Маскве і трэніруе ў іх клубе. Зразумела, што пры такім раскладзе ён будзе аддаваць у іншы бок. Загадзя ведаючы, што можа быць роўны бой, падабралі адпаведную судзейскую брыгаду».

У апошні час, на думку беларускіх спецыялістаў, нашым даводзіцца змагацца не толькі з моцнымі супернікамі, якіх няпроста накаўтаваць, але і з суддзямі.

Так было, напрыклад, з баксёрам Сяргеем Карнеевым, якому не аддалі перамогу на Алімпіядзе ў Лондане ў супрацьстаянні з азербайджанцам. Канстанцін Маханькоў, настаўнік Карнеева, трэніраваў і тайбаксёра Віталя Гуркова, якому ставіў тэхніку рук і выводзіў на пік формы.

- З судзействам было не ўсё добра. Віталь выйграў бой, але аддалі ў іншы бок. Трэба было гэтага і чакаць. У Расеі з расейцам трэба перамагаць больш відавочна. Каментатар таксама выказаўся, што перамог Гуркоў, але наракаць на судзейскае рашэнне не ўзяўся.

- Выходзіць, што такое ў супрацьстаянні з багатымі краінамі будзе працягвацца. Нашых будуць і далей засуджваць у боксе і тайскім боксе...

- Заўсёды так было, але калі цябе гэта не датычыцца, ты думаеш, што ўсё добра. Трэба пісаць пра гэта, трэба гаварыць. Тое, ва што ператварыўся, напрыклад, алімпійскі бокс, наогул няма чаго абмяркоўваць: на Гульнях у Лондане было 24 пратэсты, і толькі два былі задаволеныя. Трэба рабіць высновы і працаваць над тактыкай. Апускаць рукі або ісці пад краму піць піва - гэта таксама не выйсце ў такой сітуацыі.

На чэмпіянаце свету ў Санкт-Пецярбургу беларусы ўсё ж здабылі тры залатыя медалі. Перамог яшчэ адзін заслужаны беларускі баец Андрэй Кулебін (67 кг), які нечакана расправіўся з топавым тайскім прафесіяналам, а таксама Зміцер Валент (75 кг) і Дзяніс Ганчаронак (91 кг). Калі б перамогу аддалі Гуркову, то Беларусь абыйшла бы Расею. А так у нас трэцяе агульнакаманднае месца.

Напісаць каментар (29)


Экспарт

          Новости партнеров




Надвор'е ў Беларусі

   18.05   19.05 
Брэст Гроза+28
+14
Ясно+27
+16
Віцебск Гроза+31
+18
Гроза+26
+17
Гомель Гроза+31
+17
Гроза+28
+17
Гродна Возможна гроза+26
+15
Возможен дождь+24
+15
Мінск Гроза+29
+14
Возможна гроза+26
+14
Магілёў Гроза+31
+17
Возможна гроза+28
+16

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  18.05.13  19.05.13
EUR11 150,0011 150,00
USD8 670,008 670,00
RUB276,00276,00


Учора на сайце:

наведвальнікаў 100514
праглядаў 621593
наведванняў 182048

Поиск отелей


Дата заезда

Дата отъезда

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: