27 красавiка 2024, Субота, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дашкевіча вывезлі з віцебскага СІЗА?

19
Дашкевіча вывезлі з віцебскага СІЗА?

Да палітвязня без прычын не пускаюць адваката.

Наста Палажанка, нявеста лідэра «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча, распавяла сайту charter97.org, што да Дашкевіча не пускаюць адваката і магчыма, што яго ўжо няма ў Віцебскім СІЗА.

«12 верасня адваката не пусцілі да Зміцера па прычыне таго, што ў СІЗА-2 у Віцебску, дзе ён знаходзіцца, нібыта няма дакументаў, што прысуд Дашкевічу ўступіў у законную сілу. Суддзя Глыбоцкага раёна паведаміла нам, што суд накіраваў у калонію дадзеную даведку 12 верасня. Звычайна такі ліст ідзе дзень-два. Але праз двое сутак, 14 верасня, адваката зноў не пусцілі па той жа прычыне. Мы звярнуліся да суддзі. Яна сама патэлефанавала ў СІЗА-2 у Віцебску, каб даведацца, якім чынам даведка магла за такі час да іх не дайсці. На што ў СІЗА адказалі, што даведка ў іх ёсць і прысуд уступіў у сілу», - распавяла Наста Палажанка.

«Мы пакуль не ведаем сапраўдных прычын, чаму да Зміцера не пускаюць адваката. Гэта нейкая перастрахоўка, нейкі чарговы брудны план адміністрацыі калоніі. У нас ужо быў вопыт, калі да Зміцера не пускалі адваката, а ў гэты час у дачыненні да яго самога былі правакацыі. Потым цэлы год адвакат з ім мог бачыцца, што сведчыла пра тое, што з ім абыходзяцца прымальна. Для нас гэта не дзіўна, але дзіўна было, што сама суддзя патэлефанавала ў СІЗА, каб даведацца, што там такое адбываецца», - адзначыла нявеста палітвязня.

«Яны не хочуць, каб адвакат яго бачыў і жадаюць як мага хутчэй адправіць Зміцера на этап. Альбо яго ўжо няма ў калоніі», - лічыць намеснік старшыні «Маладога фронту».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках