9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марылуіза Бек: Сапраўдных выбараў у Беларусі няма

6
Марылуіза Бек: Сапраўдных выбараў у Беларусі няма

Дэпутат Бундэстагу і сябар ПА АБСЕ Марылуіза Бек, якой адмовілі ў беларускай візе, адсочвае сітуацыю з Германіі.

Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай ёю заяве, перадае «Радыё Свабода».

Па словах Марылуізы Бек, ужо і так зразумела, што «сапраўдных выбараў» у Беларусі быць не можа, бо «дэмакратычныя стандарты былі парушаныя яшчэ на перадвыбарным этапе».

«Апазіцыя практычна не дапускалася ў выбарчую камісію. Таму быў немагчымы незалежны падлік галасоў і было відавочна, што будуць абвешчаныя прымальныя для дыктатара вынікі. Кандыдаты ад апазіцыі знаходзіліся пад масіраваным ціскам. Актывістаў арыштоўвалі», - гаворыцца ў заяве.

Як адзначае Марылуіза Бек, датэрміновае галасаванне, якое пачалося з аўторка, адкрыла ўсе магчымыя спосабы для маніпуляцый з выбарчымі скрынямі. Па вядомай традыцыі, датэрміновымі выбаршчыкамі станавіліся цэлыя студэнцкія інтэрнаты і працоўныя калектывы. Гэта каб прадухіліць яўку менш за 50%, пры якой «выбары» лічацца несапраўднымі.

Нямецкі дэпутат лічыць цяперашнюю актыўнасць выбаршчыкаў у Беларусі «нізкай як ніколі. Брутальнае падаўленне апазіцыі і эканамічны крызіс шкодзяць рэжыму. Акрамя таго, з 1996 у сувязі з канстытуцыйным пераваротам Лукашэнка пазбавіў парламент усякай улады. Да «выбараў» марыянеткавага «парламента», які толькі і здольны, што ківаць Лукашэнке, існуе вельмі мала цікавасці. Адпаведна рэжым вельмі нервова рэагуе на заклікі апазіцыі байкатаваць рэжым і ўводзіць у дачыненні да яго самыя жорсткія санкцыі».

«Грамадзянская супольнасць у Беларусі, якая пакутуе ад рэжыму, мае патрэбу ў падтрымцы з боку Еўразвяза, - адзначаецца ў заяве. - Найбольш эфектыўным інструментам у гэтай сувязі з'яўляецца адмена віз. Бо толькі праз абмен і непасрэдны вопыт дэмакратычных супольнасцяў Еўропы, мы можам эфектыўна садзейнічаць развіццю беларускага грамадства».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках