9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукоў заклікаюць на ўчасткі па дамафоне

53
Менчукоў заклікаюць на ўчасткі па дамафоне

Ва ўчастковых камісіях занерваваліся з-за яўкі выбаршчыкаў.

Грамадскі актывіст Яўген Асіеўскі напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» аб тым, што ў мікрараёне Чыжоўка члены камісій абыходзяць дамы, тэлефануюць жыхарам у дамафоны і зазываюць іх на «выбары».

Іншыя карыстальнікі сацыяльнай сеткі звяртаюць увагу, што такім чынам не толькі спрабуюць выцягнуць на «выбары» тых, хто іх ігнаруе.

Члены камісій хочуць даведацца, хто дакладна не з'явіцца на выбарчы ўчастак для таго, каб «правільна» прагаласаваць за выбаршчыка. Апазіцыйныя актывісты не раз заўважалі, што, калі яны падыходзілі на ўчастак для галасавання перад яго закрыццём, насупраць іх прозвішчаў ужо стаяла адзнака аб тым, што яны нібыта прынялі ўдзел у галасаванні.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках