Цярэшчанка патрабуе правядзення новых «выбараў»
42- 26.09.2012, 13:51
Экс-кандыдат у прэзідэнты заявіў аб фальсіфікацыі «выбараў».
Віктар Цярэшчанка будзе патрабаваць перавыбараў на падставе наяўных у яго распараджэнні доказаў фальсіфікацыі вынікаў галасавання. З такім патрабаваннем ён мае намер звярнуцца ў Цэнтрвыбаркам, а таксама ў Генеральную пракуратуру. Пра гэта экс-кандыдат у прэзідэнты распавёў БелаПАН.
Ён кажа, што ўся выканаўчая ўлада была задзейнічана на перамогу старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Мечыслава Морхата, які таксама вылучаўся кандыдатам. Да таго ж палітык адзначыў, што яму перашкаджалі ў правядзенні агітацыі.
Цярэшчанка заяўляе, што ў яго ёсць дадзеныя ад членаў участковых камісій аб тым, што выбары былі сфальсіфікаваныя, а таксама аўдыё-і відэазапісы працэсу фальсіфікацыі вынікаў галасавання.
Перавыбары па Шаркаўшчынскай акрузе палітык патрабуе правесці ў адзін дзень галасавання, з 8 да 20 гадзін.