19 траўня 2024, Нядзеля, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя: Можна было б увесці плату за наведванне паліклінікі

98
Міністэрства аховы здароўя: Можна было б увесці плату за наведванне паліклінікі

Ініцыятыва віцэ-прэм'ера Тозіка, які прапанаваў зрабіць наведванне паліклінік платным, выклікала бурнае абмеркаванне ў грамадстве.

Пытанне, ці не плануюць у Міністэрстве аховы здароўя ўвесці плату за прыём у доктара (у памеры 5-10 тыс.) задалі сёння падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА міністру аховы здароўя Васілю Жарко, піша onliner.by.

«Я лічу, што можна было б увесці нейкую сімвалічную плату за наведванне ўрача, - заявіў Жарко. - Можа быць, не з першага разу, можа быць, не для ўсіх катэгорый хвароб. Вядома, хранічныя і сур'ёзныя хворыя, а таксама дзеці павінны абслугоўвацца бясплатна. Аднак незразумела, як гэта аформіць у адпаведнасці з нашай Канстытуцыяй, бо, згодна з ёй, кожны чалавек у нас у краіне мае права на бясплатную медыцынскую дапамогу».

Васіль Жарко таксама паведаміў, што ў міністэрства пастаянна звяртаюцца медыцынскія цэнтры з просьбай даць ім права выпісваць бальнічныя лісты. Але на такі крок Міністэрства аховы здароўя не ідзе.

Напісаць каментар 98

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках