На выбарах у Квэбэку перамаглі прыхільнікі незалежнасці
13- 5.09.2012, 9:24
Квэбэкская партыя выступае за выхад з канадскай канфедэрацыі і стварэнне суверэннай дзяржавы.
Сепаратысты, якія на працягу дзевяці гадоў знаходзіліся ў апазіцыі, атрымліваюць, паводле папярэдніх дадзеных, каля паловы са 125 дэпутацкіх мандатаў. Аднак пакуль незразумела, ці атрымаецца квэбэкскай партыі пераадолець планку ў 50%, што дазволіла б ёй самастойна сфармаваць рэгіянальны ўрад, а таксама дало б магчымасць вынесці пытанне аб незалежнасці на рэферэндум, перадае BBC.
У 1980 і 1995 гадах, знаходзячыся ва ўладзе, квэбэкская партыя ўжо ініцыявала такія рэферэндумы, аднак абодва разы не здолела набраць неабходнай колькасці галасоў.
Нягледзячы на цяперашнюю сімпатыю да сепаратыстаў, большасць жыхароў Квэбэка, па дадзеных апытанняў грамадскай думкі, не праяўляе цікавасці да ідэі правядзення чарговага рэферэндуму аб незалежнасці.
Партыя PQ перамагла на выбарах у органы мясцовага самакіравання правінцыі Квэбэк, атрымаўшы 56 з 125 месцаў у мясцовым парламенце, аднак гэта не дае ёй магчымасць сабраць рэферэндум па пытанню незалежнасці. Паводле апытанняў грамадскай думкі, памкненні PQ па аддзяленню Квэбэка ад Канады падтрымлівае парадка 28% жыхароў правінцыі.