Качан: Спартсмены свядома паказвалі дрэнны вынік
87- 5.09.2012, 12:47
«Хто цяпер верне грошы дзяржаве?» - абураецца міністр спорту і турызму Алег Качан.
Як піша «Прессбол», міністр спорту і турызму Алег Качан, падводзячы вынікі выступлення беларускай каманды на лонданскай Алімпіядзе, у прыватнасці, адзначыў:
«Правалы ў лёгкай атлетыцы. Допінгавыя інцыдэнты, адсутнасць галоўнага трэнера і яго памочніка па медыцыне. Многія спартсмены з-за негатовасці адмовіліся ад удзелу ў Гульнях. Міністэрства фінансавала падрыхтоўку ў поўным аб'ёме. Хто цяпер верне гэтыя сродкі дзяржаве? Некаторыя спартсмены свядома паказвалі дрэнны вынік. Прычыны высвятляюцца».