Жонка Сідорскага звольнілася з «Дома Масквы» у Менску
51- 5.09.2012, 12:52
Людміла Сідорская, якая займала пасаду дарадцы Прадстаўніцтва Дзяржаўнай аўтаномнай установы «Дом Масквы» (РФ) у Беларусі, не працуе там ужо з пачатку лета.
- Для мяне лета пачалося са звальнення з «Дома Масквы» у Менску, працягнулася - арганізацыйнымі момантамі, пералётамі да мужа, - сказала Людміла Сідорская «Салiдарнасцi». - Сяргей Сяргеевіч цяпер працуе ў Маскве. Цяперашні стан асабіста для мяне і маёй сям'і можна ахарактарызаваць так: стан чакання, адчуванне перамен.
Пра тое, што жонка экс-прэм'ера працаўладкавалася ў менскім «Доме Масквы», адной з задач якога з'яўляецца лабіраванне і прасоўванне інтарэсаў буйнога маскоўскага бізнесу ў Беларусі, стала вядома ў пачатку года. Пры гэтым Людміла Сідорская не пакінула дабрачынную дзейнасць, якой актыўна займалася шмат гадоў.

Яе муж пасля адстаўкі з паста прэм'ер-міністра каля года лічыўся ў шэрагах «беспрацоўных», а ў снежні 2011-га быў прызначаны Аляксандрам Лукашэнкай на пасаду члена калегіі па прамысловасці і аграпрамысловаму комплексу Еўразійскай эканамічнай камісіі.