Пад Масквой пройдуць вучэнні спецназа краін АДКБ
11- 5.09.2012, 16:57
Спецназ і аператыўныя групы будуць адпрацоўваць сумесныя мерапрыемствы па перакрыцці каналаў паставак наркатычных сродкаў.
У Падмаскоўі ўпершыню пройдуць міжнародныя аператыўна-тактычныя вучэнні пад умоўнай назвай «Гром-2012» падраздзяленняў антынаркатычных ведамстваў і службаў, а таксама ўнутраных войскаў і органаў унутраных спраў (паліцыі) дзяржаў-членаў АДКБ, вылучаных у склад фарміраванняў сіл спецыяльнага прызначэння Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспекі, паведамляе БелаПАН.
Як паведаміла прэс-служба АДКБ, спецназ і аператыўныя групы будуць адпрацоўваць правядзенне сумесных мерапрыемстваў і аперацый па перакрыцці каналаў кантрабандных паставак наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў і спыненні дзейнасці злачынных груп на тэрыторыі адной з дзяржаў - членаў АДКБ, а таксама ўдасканальваць практычныя навыкі ў супрацоўнікаў і ваеннаслужачых унутраных войскаў пры пошуку, затрыманні і абясшкоджванні злачынных груповак.