Пуцін лётаў са зграяй жураўлёў, вырашчаных у няволі
60- 6.09.2012, 9:28
Прэзідэнт Расеі вырашыў прыняць удзел у экспедыцыі па выратаванні белых жураўлёў на Ямале.
Падчас экспедыцыі Пуцін падняўся ў паветра на дэльтаплане, паказваючы сябе як важака жураўлінай зграі. За ім ляцелі сцерхі, вырашчаныя ў Окскім запаведніку, паведамляе ВВС.
Гэта быў трэніровачны палёт: птушкам трэба прывыкнуць да таго, каб ляцець за дэльтапланам. Пазней у верасні больш дасведчаны пілот павядзе сцерхаў на зімоўку ў Цэнтральную Азію.
Вестка пра гэта выклікала буру жартаўлівых каментароў у блогасферы. Пуціну ўзгадалі і ныранне ў мора за амфарамі, і тушэнне запаленых лясоў з самалёта, і стральбу з арбалета па шэрым кітам.
Масла ў агонь падлілі паведамленні аб тым, што для палёту Пуціну выдадуць белы халат і - нібыта - надзенуць на галаву маску з дзюбай.
У рэальнасці прэзідэнт Расеі не стаў апранацца ў касцюм жураўля. Уладзімір Пуцін здзейсніў тры палёта: першы - азнаямленчы, а два іншых - з птушкамі.
Спачатку за пуцінскім дэльтапланам паляцеў толькі адзін сцерх.
У наступным палёце за дэльтапланам паляцелі ўжо пяць белых жураўлёў, з якіх трое адсталі праз некалькі кругоў.