19 траўня 2024, Нядзеля, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску перакулілася фура з мясам (Фота, відэа)

17

Інцыдэнт адбыўся на Лагойскім тракце.

Як паведаміў галоўны аператыўны дзяжурны МНС Беларусі Павел Карчагін, у 20.35 на лінію МНС паступіў сігнал аб фуры, якая перакулілася на дарозе. Аўтамабіль перавозіў груз (19 тон мяса) па маршруце Ліда - Санкт-Пецярбург. Патрабавалася дапамога ў падняцці транспарту, піша TUT.by.

Прыбылыя на месца ратавальнікі ўстанавілі, пры з'ездзе са знешняга кальца на Лагойскі тракт, кіроўца аўтацягніка MAN не справіўся з кіраваннем, і фура перакулілася на дарогу.

Быў абмежаваны рух па адной з трох палос па Лагойскім тракце ў напрамку выезду з горада. Работнікамі МНС сумесна з супрацоўнікамі ДАІ праводзіліся работы па вызваленні праезнай часткі, быў задзейнічаны ўнікальны кран МНС.

- Кіроўца гружанай фуры з'язджаючы з МКАД, не разлічыў хуткасць, і заваліўся на бок. Згуляў фактар цэнтра цяжару: перавозіліся свіныя тушы, падвешаныя высока - з-за чаго адбылося перакульванне, - пракаментаваў здарэнне Уладзімір Бярэзін, прадстаўнік кампаніі «Аб'яднаная служба эвакуацыі», які ўдзельнічаў у працах па падняцці аўтацягніка.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках