10 чэрвеня 2026, Серада, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да ціску на кандыдата падключыліся судовыя выканаўцы

7

6 верасня ў краму, дзе працуе кандыдат у дэпутаты па Рэчыцкай выбарчай акрузе Антон Няфёдаў, прыйшлі судовыя выканаўцы.

Яны паспрабавалі забраць наяўную ў касе выручку, піша сайт «Гавары праўду!».

Але прадаўцы крамы не дазволілі ім здзейсніць задуманае. Судовыя выканаўцы паказалі ім пастанову, у якой было сказана, што гаспадар іх крамы прадпрымальнік Шабетнік не заплаціў штраф і на гэтай падставе суд лічыць магчымым забраць грашовыя сродкі з касы.

Прадаўцы не здаліся і выклікалі міліцыю. Да таго часу ў краму прыехаў і сам Алег Шабетнік. Аказалася, што рашэнне суда сапраўды было вынесена, але прадпрымальніку пра гэта не паведамілі. Цяпер Шабетнік знаёміцца з матэрыяламі справы.

Нечаканы візіт судовых выканаўцаў выкліканы, хутчэй за ўсё, тым фактам, што Алег Шабетнік з'яўляецца даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Антона Няфёдава і, акрамя таго, яго працадаўцам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках